Ужо пунсавеюць каралі…

***
Ужо пунсавеюць каралі
На шыях зялёных рабін…
Яны іх у восені ўкралі?
Пазычылі, можа, ў калін,
Што ўжо ля двароў чырванеюць?
А мо яны выйсця шукаюць –
Рабіны са жніўня ў святло,
Калі іх лісты залацеюць,
Калі іх вятры пазрываюць,
Калі загарацца, як шкло,
Каралі пад сонцам асеннім
На момант адзін, на імгненне?

08. 08. 2025 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай