Успомніш ты не раз сцяжыны…

***
Успомніш ты не раз сцяжыны
Айчыны любае сваёй,
І даўкі смак яе рабіны,
І куст каліны – пад гарой.
Яшчэ ты ўспомніш тры асіны –
За веснічкамі, дзвюх бяроз,
Калі дзьмуў вецер, галасіны…
І не стрымаеш горкіх слёз
На той засмучанай дарозе,
Дзе не вядуць сляды назад,
Дзе ліст апошні на бярозе –
У твой апошні лістапад.
Там ні паэзіі, ні прозе,
Ні слову ўжо не будзеш рад…

01. 02. 2024 г.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай