Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Успаміны

Your page rank:

Беларусь…як сон пра гады нястрымныя.
Цягне марамі ў чароўны квецень
басанож пахадзіць па лугах канюшынных
найдухмянішых у цэлым свеце.
Ты была мне прыгожай такая як ёсць:
мілы бацькаўскі кут з небакраем лясоў і палёў
і садамі сядзіб,дзе жаданым быў госць,
з драўдянымі хацінамі вёсак у асяроддзі асін і дубкоў.

Над Беларуссю разлілась сінява неба
і расцяклась па бэзу,ціхіх рэках і азёрах,
па васільках с’род залатога жыта-хлеба
і на палях заквітнеўшага лёну.

Мілаваўся я часта лясным балотцам жрыгвятым,
як лускою русалачай,пакрытым зялёнаю раскаю
і прыкрасамі із бела-жоўтых лілей і гарлачак;
заслухоўваўся канцэртам жабіным гарластым.

Сімвалам народным чыстаты сталі белы бусел,
белыя бярозы на пагорбе ўздоўж дарог;
волат зубр у Белавежскай пушчы-
сімвал сілы,ўвасабленне дасягнень і перамог.
“Ой,бярозы ды сосны,партызанскія сёстры…”
Не забыта ў народзе
барацьбы гераічнай дарогі,
тут вшаноўваюць тых,
хто стаяў за Айчыну,набліжаў Перамогу.

Пазбегла разбуральных чвар
на ростанях,у выкліках сучаснасці краіна
і зберагла свой ўласны твар
і лепшыя каштоўнасці,набытыя ў Сям’і адзінай.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *