Успаміны (Дзяды)

1.Вецер у шыбіну цяжка грукоча
Свечка гарыць на засланым стале
Коціцца дзень хуткім колам да ночы
Паліцца печ, за сталом у цяпле

Ўсе сабраліся, малы і старэча
Гучна гамоніць сям’я як заўжды
Спрытна куццю дастае маці з печы –
Каб сустракалі сям’ёю дзяды.

Прыпеў:
Сёння ўспаміны пра тых, хто далёка
Родных, знаёмых, якія пайшлі
Смутак і жаль у гэты вечар глыбокі
У кожнай, хто родзічаў страціў сям’і.

2.Ціха малітва да Бога вядзецца
Ўсе паўтараюць яе як адзін
Тухкае жаласна кожнага сэрца
Бацька кілішак падняў “на памін”

Мадуляцыя:

Успомнім мы тых, хто далёка, на небе
Шэптам запросім: “ідзіце сюды…”
Чарку пакінем, на ёй лусту хлеба
Вам, у позні час, дарагія дзяды.

Прыпеў:
Сёння ўспаміны пра тых, хто далёка
Родных, знаёмых, якія пайшлі
Смутак і жаль у гэты вечар глыбокі
У кожнай, хто родзічаў страціў сям’і.

Мадуляцыя:

3.Так ў беларусаў здавёнак вядзецца
Помніць адкуль яго хата і род,
Дзе нарадзіўся і кім ён завецца,
Дзе першы раз сустракаў ён усход.

Сядзем, успомнім бабулю і дзеда,
Стары калодзеж, пах свежай ралі
Цеткіны рукі, парады суседа
“Дзякуй, што з намі каліцьсі былі!”

Прыпеў:
Сёння ўспаміны пра тых, хто далёка
Родных, знаёмых, якія пайшлі
Смутак і жаль у гэты вечар глыбокі
У кожнай, хто родзічаў страціў сям’і.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай