Успамін пра Сцвігу
З тых пор прайшло нялічана гадоў,
Ды памяць часта там мая блукае,
Дзе ўздоўж балот палескiх i лугоў
Рака майго дзяцiнства працякае.
Мы ўсе, гарэзы, вывялiся там.
Набраўшы ў кiшэнi яблык раннiх,
Любiлi назіраць, як рыбакам
Улоў даецца ў глыбiнях пясчаных.
Яны нырца давалi мiж карчоў
Ды выкiдалi нам, малым, на бераг
То ракаў, то зубатых шчупакоў,
То акунёў таўстых зялёна-шэрых.
Так нашыя старэйшыя браты
Лавiць умелi рыбу — паспрабуйце,
Тут трэба вадалазам быць. Платы
Са сплаўшчыкамi бачылi? Дык чуйце!
Канава, што празвалася Бычком,
У Сцвiгу несла воды праз балоты,
Па ёй платы з дубраў i саснякоў
Сплаўлялi ў рэчку дзядзькi ў чорных ботах.
Ад берагу да плоту метра тры,
Адпіхнешся — на жабкi да бярвенняў.
Баiшся, аж трасецца ўсё ўнутры,
Але ж вучыцца плаваць трэба неяк.
Падчэпiшся рукой за бервяно,
Як аддыхнеш, тады на бераг прама.
Нас ратавала ад папруг адно —
Не бачылi фартэляў нашых мамы.
А потым, калi крыху падраслi
I хлопцы ўжо на нас заглядваць сталi,
Па Сцвiзе мы ганялi на «Вiхры
Трыццатым» са сваёй сяброўкай Валяй.
У дрывотнi, каля сцвiжанскай вады,
Маёй сяброўкі мацi з прычытаннем
Яго хавала ўпарта «ад бяды»,
Але калi квяцістым летнiм раннем
На працу трэба ёй iсцi было
Цi адлучыцца па вясковых справах,
На Сцвiгу зноў цягнулi мы вясло
I «Вiхр трыццаты» па расiстых травах.
Было нялёгка, вам хачу сказаць,
Матор завесцi шворкай летнiм раннем,
Каб кавалерам форсу паказаць.
Ды што не зробiш ты дзеля кахання!
Насы задралi, валасы назад,
Ляцiм пад мостам мiма другай палi…
Той, як учора, бачу далягляд…
На пенсii ўжо сяброўка Валя,
Дый мне ўжо да яе рукой падаць.
Мiнулым летам, з лёгкiм хваляваннем
Сюды прывезла ўнукаў — паказаць
Раку майго дзяцiнства на свiтаннi.
Заскочыўшы ў ваду з высокiх траў,
Крычала ўнучка: «Мусiць, тут гарбата».
А ўнук за ёю ўслед лямантаваў:
«Глядзіце, колькі колы тут багата!»
Так, сапраўды, у Сцвiзе ўся вада
Падобна на гарбату i на колу.
«На торфе настаялася яна», —
Распавядаў iм важна дзед Мiкола.
Старэйшы ўнук з-пад вербы назiраў,
Чаго, маўляў, крычыць малеча гэта?
А потым раптам мне прапанаваў:
«Давай тут застанемся на ўсё лета».
Адкiнуў дзеран зверху, колькi мог,
Дастаў для iх пяску дзядуля Гена,
I, выйшаўшы з вады, яны ўтрох
У пясочак завалiлiся iмгненна.
Гарэзы тут гулялi да абеду,
Смяялiся, распавяла я iм,
Што тут, калi пабачыла iх дзеда,
То вырашыла — будзе ён маiм.
Кажу я ўнукам, што калi ўволю
У сцвiжанскай купаешся вадзе,
То ўжо з табой не здарыцца нiколi
Нi гору, нi хваробе, нi бядзе.
Так некалi дачкам сваiм казала,
I ўсё заўжды збывалася падчас.
Здалёку Сцвiга нас заўжды чакала,
Падпітвае зямля Радзімы нас.
Тым часам распачаўся дожджык срэбны,
I дзынкалі дажджынкі па вадзе.
Малеча, шустра ўскочыўшы з-пад вербы,
Зноў у ваду, па Сцвізе ўжо брыдзе.
Так моцна наша рэчка памялела,
Там, дзе была тры метры глыбіня,
Цяпер ужо па шыю пройдзеш смела,
І мы хадзілі, мусіць, да паўдня.
Растуць цяпер лілеі тут на мелі,
Адну я зачапіла незнарок
І паказала ўнукам, бо не ўмелі,
Як робіцца з лілеі ланцужок.
Калi прыйшла пара нам развiтацца
Са Сцвiгаю, кажу на берагу,
Што дзякую за ўсе свае сямнаццаць,
Пражытых тут, iх у сэрцы берагу.
Яшчэ кажу: «Душу мне сагравае
Тваёй жывой вады вясёлы вал»,
Кажу: «Тваё iмя ўпрыгажае
Мной створаны зімой ютуб-канал».
І калi нехта зноўку запытае
Чаму ён так завецца, я скажу,
Што Сцвiга — то душа мая жывая,
I гэты верш, дарэчы, раскажу.
06.02.2025
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Одна рецензия
Татьяна Короленко
01.05.2025 - 18:27https://www.youtube.com/watch?v=WhYYqCKOQXo&t=166s
Можна паслухаць па ссылцы.