Усё будзе добра
Усё будзе добра…
Я не раз казала.
І тым самым верай
Душу наталяла.
Тры маленькіх словы,
І гучаць так міла.
Тры магічных словы,
У іх такая сіла…
Калі стане сумна,
Бо журба напала…
Не лічы адразу,
Што ўсё прапала…
Ты у куточках сэрца,
Там, дзе прыхавала,
Адшукай падтрымку,
Што заўжды натхняла .
Усё будзе добра…
Не дарма ж казала…
Бо тым самым шчасце
Вам наканавала.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
4 Комментария: 'Усё будзе добра'
Зміцер Менскі
14.11.2023 - 17:59Прыгожы верш!
Спадабаўся.
Даставайце ўсё, што ў скрыню схавалі.
Выкладвайце. Буду з задавальненнем чытаць.
Ірына Чайкова
14.11.2023 - 18:10Вялікі Вам дзякуй) У скрыні не так шмат. У мяне яшчэ ёсць проза, але на сайце толькі паэзія) Буду пісаць яшчэ абавязкова♡
Сяржук Пясэцкі
15.11.2023 - 13:19клікала багацце –
надышло не мала,
вершы напісала
зазывала шчасце
з усмешкай,
Серж
Ірына Чайкова
15.11.2023 - 14:22