Уроцлаў

Your page rank:

Калi мне з балючай ранай
Прыйшлося мiнyць не мней
Пятнаццацi скрыжаванняў
I столькi ж прайсцi дзвярэй,

Агнямi на узбярэжжы
Тулянняў-дарог маix
Паўcталi касцёлаў вежы,
Рады камянiц старых.

Я буду пазней расказваць –
Алеi, рачная гладзь –
Яны умеюць прывязваць,
Яны умеюць люляць:

Калыскаю для дарослых,
Прытулкам i домам стаў
Гасцiнны yтульны Уроцлаў,
Магутны тытан Breslau.

Магутны, гаючы, шчыры.
Старых брукаванак плынь,
Кавярнi –
“Амаль што вырай”, –
Прыяцель сказаў адзiн.

Сустрэць цi змагла б я столькi
Анёлаў-напаўлюдзей,
Калi б гэтым ненарокам
Не тут была?
Тады дзе?

Хай сёння яшчэ таксама
Мне цяжка казаць каму,
Цi правiльным быў напрамак
Пятнаццаць дзвярэй таму,

Пятнаццацi скрыжаванням,
Наўпраз якiя прайшла,
Я дзякую ўратавана,
I цешуся, штó знайшла:

Сiвой дaўнiной зарослы,
Абрусы свае заслаў
Прывабны рамантык Уроцлаў
Мой сябра –
Стары Breslau.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай