Ураган
Я па тваім жыцці, як ураган,
Прайду і ўсе надзеі знішчу.
Я не каханне, а падман.
У бездань за сабой я клічу.
Па лабірынтах пачуцця
Мы паблукаем для забавы,
І ты паверыш: я – твая,
І позна ўцяміш, што няправы.
Пасля назойліва афіцыянту
Пачнеш у бары ў паўсне
Ты мармытаць бясконца мантру:
Усё прайшло і гэта праміне.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию