У восеньскі дзень за акном…

***
У восеньскі дзень за акном –
Душы безнадзейнай сумота.
Сумуе мой сад, і мой дом,
І чырвань калін каля плоту.

Сумуе, сумуе душа.
У ёй без цябе – адзінота.
Вось я, агарод, і мяжа,
І зноў жа – каліна ля плоту.

Вяртайся, вяртайся хутчэй
Калінавым ранкам суботнім.
Жыццё без цябе не цячэ,
Паўзе і здаецца турботным.

Мякчэе гарачая кроў
Каліны маёй каля плоту.
Пяройдзе ў святую любоў
Каханне да гэтай суботы.

Душы безнадзейнай святло –
Твае закаханыя вочы.
Акна майго мутнае шкло
Гарыць у ім зранку да ночы.

13. 09. 2023 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай