У восеньскай палёгцы
Даб’е сваю марзянку дождж,
У небе сціпла сонца заіскрыцца.
Яно ў вокнах новых, чыстых луж
Стократна будзе сіліцца адбіцца.
Старой бярозы жоўтыя лісты
Зазіхацяць на сонцы, бы манеты,
А вецер вынырне аднекуль з пустаты
Каб закружыць іх у паветры.
З бязважкім лісцем разнясе
Халодны вецер змрок па вёсцы,
І сонца ў лужах згасне пакрысе,
І дзень заціхне ў восеньскай палёгцы.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Один комментарий:
Владимир Сидельников
29.09.2024 - 09:58Прекрасно!!!