У восень
Утульна і цёпла ў кватэры,
Святло льецца мякка на кнігі.
Застылі на сценах карціны
І чуецца музыка Грыга.
За вокнамі вечар і вецер,
Згушчаюцца прыцемкаў цені.
Разлёгся у ног рыжы сетар
І пысу уткнуў мне ў калені.
На століку чорная кава
Зыходзіць густым араматам.
Скрозь вокны ўліваюся ў восень,
Танцую з лістотай стракатай.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
7 Комментария: 'У восень'
Александр Зенович
16.10.2022 - 21:39Цудоўна! Чытаеш верш і літаральна адчуваеш усё што ў ім пералічанае)
Жанна
17.10.2022 - 18:33Вялікі дзякуй, Аляксандр!
Антон Кельмуц
17.10.2022 - 10:18Выдатны верш, але трэба мабцыць адну страку замянiць:
“Згушчаюцца прыцемкаў цені.”
на
“Згушчаюцца Ў прыцемкаХ цені.”
Жанна
17.10.2022 - 20:08Дзякуй вялікі, Антон! А змяняць абавязкова? Для мяне – мяняецца сэнс).
Антон Кельмуц
18.10.2022 - 14:43ну… мяняць цi не толькi Вам вырашаць ) як па мне: “сгущаются тени сумерек”… и “сгущаются тени в сумерках” зумiм иншы сэнс.. але ци ёсць тая самая цень у прыцемак вырашаць толькi аутару )
Ицхак Скородинский
17.10.2022 - 15:04Ну, наконец1
Истинно.
Жанна
17.10.2022 - 20:10Благодарю Вас за внимание, Ицхак!