У тваім была я садзе ружай
У тваім была я садзе ружай,
Ды зрабіў ты з саду агарод:
Завіхаўся каля градак дужа
У надзеі на ўраджайны год.
Ты садзіў з азартам памідоры,
Песціў перцы, бульбу, агуркі
І лічыў шэдэўрамі ўзоры,
Што ў зямлі зрабілі чарвякі.
Хоць было з табой мне слаўна,
Ды між градак ружа не расце,
Вось таму вітаю сонца спраўна
Я ў іншым садзе па вясне.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
3 Комментария: 'У тваім была я садзе ружай'
Людмила Богданова
08.05.2024 - 08:15Замечательное стихотворение, Ивета. Правда жизни с юмором. Очень понравилось.
Iвета Вітко
09.05.2024 - 02:50Шчыра дзякую за водгук!
Татьяна Богданович
13.05.2024 - 22:31І мне вельмі спадабаўся Ваш верш, дзякуй!