У спеў жураўліны…
***
У спеў жураўліны
Не падаюць зоры,
На твары – маршчыны,
На сэрцы – разоры.
Ды толькі ў душы маёй –
Спеў жураўліны,
Калі і ў цябе
Заўважаю маршчыны.
Маршчыны твае –
Майго лёсу разоры.
Сініцай-зарніцай
Ты дорыш мне зоры.
Мой спеў жураўліны –
Сініца-зарніца,
Крыніца натхнення…
І шчасця крыніца.
04. 02. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию