У шклянцы застылыя кветкі…

***
У шклянцы застылыя кветкі
Малых, ды жывых хрызантэм.
Ляцяць мае дні – мае дзеткі
Народжаных сэрцам паэм.

Застылыя кветкі – у шклянцы,
Скульптуры жывых хрызантэм.
Танцуюць дажджы свае танцы
На лісці згарэлых паэм.

Застылыя кветкі без ночкі,
Без той, што ахутала б іх…
А вершы – сыны мае й дочкі –
Усе ад сумненняў маіх.

08. 11. 2024 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай