У ПОШУКАХ КРЫНIЦЫ ПАЧУЦЦЯ

У абрысах маёнткау старажытных,
У марыве салодкiм забыцця
У кветках, у калоссях жытнiх
Шукаю я крынiцу пачуцця.
Шукаю у лiнiях храмау зруйнаваных,
У саламяных дахау, у валуноу,
У песнях матчыных, у часе красавання,
У вечным водары вясновых сноу.
А, мабыць, трэба у целе чалавечым
Калi каханы плечы
Ледзь кратае так,
нiбыта позiрк свечак
У царкве кранае цiха абразы.
А мабыць трэба у шчырасцi птушынай,
У дзiцячых кроках, у карэннях дрэу,
А, мабыць, у недасяжнасцi вяршынi,
У таго закату, што ужо адгарэу?
У слоу, якiя мне казычуць вусны,
У шаукавiстых пацалункау слiу,
У шурпатых шчок асiн, у буслау,
У шляха пазнання, людзям што усласцiу?
У чым яшчэ знайсцi яе змагу я,
Што мне дасi яе, i дзе яна? –
Пытаю я, але адказ ужо чую,
Ён у сэрцы, нiбы хваля цi страла.


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай