У ноч на Прачыстую сніўся вярблюд…

***
У ноч на Прачыстую сніўся вярблюд
У сонечна-жоўтай пустыні…
Прачнуўся, няма яго, чуецца тут,
Як брэша сабака на сіні
Туман, што ад Вязынкі ўецца, цячэ.
Адразу я ўспомніў матулю…
Як ладкі яна было ўранні пячэ,
А я іх ужо каравулю…
Пільную аладкі, сяджу за сталом,
Пытаюся ў мамы пра нешта.
Апошнія мама спячэ мне блінцом
З таго ж сыраквашнага цеста…
У ноч на Прачыстую часта не сплю…
Чаму мне вярблюд той прысніўся?
Матулю, як Боскую Маці, люблю,
Ніколькі яе не забыўся…

28. 08. 2026 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай