У маім дзяцінстве
***
У маім дзяцінстве
скрозь памяці аблокі,
Яблыкі салодкі,
ды дрэвы ўсе высокі.
Пеўнікі- цукеркі
ў дзірАвай кішэні,
Аб дварОвы сцежкі ,
драныя калені.
Матчыны усмешкі,
бацькавы наказы,
Хочацца смяяцца
дый плакаць адразу.
Ўсе сабакі добрыя,
побач брат заўсёды.
Удваіх пад коўдраю
чытаем з асалодай.
А яшчэ ёсць вёска,
там жыццё свабодна
Хадзі дзе захочаш,
рабі што заўгодна.
Пахне ў хаце мёдам,
дзякуючы пчолам.
Роварам на працу
едзе дзед да школы.
Бабуля на машынцы
шые фартух новы,
Спяшаецца, бо трэба
ісці даіць карову.
Ластаўкі ў сенцах
гняздо сабе зрабілі,
Зноўку прыляцелі ,
радзіму не забылі.
Вось мае маленства,
вось адкуль я родам.
Адымі – ніхто я!
Ні з якОга роду!
19.09.22
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать