У кожнага ў жыцці ёсць свой наркотык…
***
У кожнага ў жыцці ёсць свой наркотык:
Улада, грошы, зайздрасці паток…
А у мяне – да слоў пяшчотны дотык
І роднай мовы матчынай глыток.
У кожнага сваё бывае шчасце:
Пасада, слава, ордэн ці медаль…
А у мяне, калі сумеў я скласці
Кароткі верш пра веснавую даль.
Яна заве і радасць мне прыносіць.
Яна дае мне сілы пець і жыць…
І нават вершык у мяне не просіць.
Дык як яе паэту не любіць?
04. 03. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию