У душы блытаніна, бязладдзе…
***
У душы блытаніна, бязладдзе…
Супакойся, жыві і працуй,
І у сіняга неба паглядзе
Божай ласкі пяшчоту адчуй.
Не старайся успыхнуць, як знічка,
Сваю кнігу пішы праз гады,
Каб бурліла яна, як крынічка,
Каб напіўся гаючай вады
Той, хто смагу жыцця наталяе,
Праганяе бязладдзе з душы
І, як зорачка, ветліва ззяе
У сваёй безназоўнай глушы.
12. 08. 2023 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию