У чаканні вясны

Бягу на працу ранкам. Мінус дваццаць.
Пад белым снегам дрэвы бачаць сны
І ціхенька спрабуюць усміхацца
У чаканні надыходзячай вясны.

Па-рознаму вясну чакае кожны.
Вось на кусце чародка вераб’ёў,
Шчабечуць так, што ўжо падумаць можна,
Прыйшла вясна з журчаннем ручаёў.

Маўчаць каты чамусьці ў гэтым годзе,
Мой спіць у хаце на палавіку,
На месца стала ўсё цяпер у прыродзе —
Канцэрт пачнецца ў сакавіку.

Яшчэ мароз лютуе на падворку,
Ляжыць зіма бялёсаю кудзеляй,
Ды крыламі вясны накрыюць узгоркі
Грамніцы, што чакаем у нядзелю.

Спрадвеку так задумана ў свеце:
Душа вясну чакаць ужо пачала
І ад чакання радасці, урэшце,
Нам больш, чым ад сапраўднага цяпла.
12.02.2026


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай