У чаканні восені

Жнівень туманам начным растрывожвае сэрца,
Нібы чакае яно нешта новае зноў.
Днём яшчэ можна пад сонцам лагодным пагрэцца,
Толькі ў полі чароды падросшых буслоў

Распавядаюць, што восень свой выхад чакае,
Таленавітай акторкай узысці на падмосткі,
Золатам усё упрыгожыць ад краю да краю
І распачаць свой спектакль апрануўшыся ў блёсткі.

Найцікавейшы спектакль пра каханне і здрады,
І што прыйшоў час лічыць залатых куранят,
І што, нарэшце, пара ўжо не слухаць парады
Дабразычліўцаў у шкуры авечай да пят.

Мне падабаецца быць з табой, дыхаць паволі,
Воблакам шызым і птушкаю ў сіняве,
Ветрам у полі, якога не знойдзеш ніколі…
Восень, адкуль жа ты ведаеш ўсё пра мяне?..
19.08.2026


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай