У брусніцы, зараз – у брусніцы…
***
У брусніцы, зараз – у брусніцы,
Дзе гараць агеньчыкі душы,
У брусніцы, зараз у брусніцы –
У лясной сасновае глушы.
Белабокіх кропелек багацце,
Трэсне горыч на маіх губах
І душа захоча засмяяцца,
І пакіне сэрца боль і страх.
У брусніцы спелыя, брусніцы –
Наталіцца радасцю зямлі
І прыпасці да яе крыніцы,
Як да кіслых ягад жураўлі…
17. 08. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию