Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

У бабулі

Your page rank:

А ў бабулі ўжо паспеў гарох!
Я пачынаю ранак са сняданка:
Бягу на градку з ложка басанож,
Нідзе не ўбачыш лепшага світанка!

Хто болей набярэ тугіх стручкоў,
А потым з трэскам іх хутчэй смакуе!
Спаборніцтва гарохавых гульцоў,
Пакуль бабуля кашу нам гатуе.

Цудоўны ліпень! Рэчка, мяч, футбол!
У лесе слухаем спакойную зязюлю.
І колькі незвычайных прапаноў
Дае неверагодная бабуля!

Мы пабудуем з ёй з галля шалаш,
Збяром гербарый, нагатуем мёду,
І незабыўны месяц будзе наш:
Цяпло, настрой, прырода і прыгоды!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *