Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

У абдымках рынку

Your page rank:

У абдымках рынку з цішынёю,
Не задаволеныя мною,
Блукаюць дзесьці мае сны
Прадвесцем хуткае вясны.
Уздыхаюць у дрыгОтных цЕнях,
Палохаючы ў летуцЕннях,
Адбіткам ліхтара ў шкле-
Усяляк крыўдуюць на мяне.

Просяць прытулку ды любові,
Да цеплыні хаця б, не болей.
Пушчу бяздомных да вясны,
На штось спатрэбяцца яны.
Сны каляровыя начныя,
Ды ля світанку бы сляпыя,
Адзін, яшчэ, за ім другі-
ПерацягнУцца ўсе з імгі.

Прысплю пяшчотнай мілатою,
Нейк залагоджу іх сабою.
Зімуюць побач хай яны,
Мае нябачаныя сны,
Якім пашчасціла дадому
Вярнуцца шлЯхам невядомым.
У чаканні хуткае вясны,
Хай побач спяць, нібы сыны.

17.02.24

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *