Ты бачыў ва мне
Ты бачыў ва мне толькі сонца і зоркі,
Ты быў такі светлы, наіўны і робкі,
Што я ў эйфарыі паціху, павольна
Свой колер мяняла з табой
Дабравольна.
Ты шчыра імкнуўся маім стаць сусветам,
Я шанец давала кахання абетам,
Сабе ўнушала, што светлай я стала,
Бо самааддана цябе
Пакахала.
У мяккай пасцелі нам спаць было мулка,
І сэрца маё грукатала так гулка:
Благімі намерамі (не забывай!)
Звычайна дарогі сцеляць
Не ў Рай.
Пачула я сэрца нажаль надта позна.
Ад свету мне раптам зрабілася млосна,
І час надышоў, калі я запытала:
Навошта сябе для цябе
Памяняла?
Ты верыў, што колер увагі няварты,
Ты быў чалавекам занадта ўпартым:
Мяне дзень за днём ратаваў
І тым катаваў.
Калі ад цябе збегла ў ноч я ў раздраі,
Бесы ў пекле, бы гром, рагаталі,
І неслася з рогатам гэтым па свеце:
Не дадзена светлай стаць
Цёмнай кабеце!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензии на 'Ты бачыў ва мне'
Татьяна Богданович
28.10.2025 - 11:55Цікавы верш, дзякуй за Вашы шчырыя пачуцці!
Oleg Sovothy
02.11.2025 - 23:45Дзякуй за ваш талент. Вашы вершы вельмі ўражваюць
. Я дазволіў сабе без вашага дазволу
выкарыстаць ваш верш для стварэння музычнай кампазіцыі з дапамогай штучнага інтэлекту. Спадзяюся, вы не супраць?
Прыклад:https://suno.com/s/rF9s9X3joQZ6GzYF
Iвета Вітко
04.11.2025 - 06:05Вельмі прыкольна атрымалася. Я зусім не супраць. Больш таго: дасласла зноску кампазітару, з якім даўно супрацоўнічаю і які вельмі часта мной незадаволены.
Oleg Sovothy
05.11.2025 - 09:17Паважаная спадарыня Вітко, шчыра дзякую Вам за дазвол выкарыстоўваць Вашыя вершы для стварэння музыкі з дапамогай штучнага інтэлекту. Усё, што што ў мяне атрымаецца, адпраўлю вам на рэцэнзію. (Я не пераследваю карыслівых камерцыйных інтарэсаў. Мая мэта – захаванне роднай мовы і талентаў Беларусі.)Усе правы на вершы астаюцца толькі за Вами.