Ты ўспомніў толькі той мароз…

Ты ўспомніў толькі той мароз,
я — цеплыню тваіх далоняў.
Ты бачыў серыя нябёсы,
ў маіх вачах быў сіні колер.

Ты марыў усё зрабіць вясёлым,
я марыла з табой сустрэцца.
Ты адчуваў сябе як дома,
я чула толькі гукі сэрца.

Ты ўсё смяяўся ды смяяўся,
я плакала ў тваіх абдымках.
Пасля ты знік. I больш ніколі не вяртаўся.
А ў мяне не засталося нават фотаздымкаў.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай