Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Творчае натхненне

Your page rank:

У гадзіну добрую хай будзе мой пасыл.
Я пажадаю творчага натхнення.
Я дасылаю ў неба той матыў,
Што мне даўно нясе задавальненне.

Уздым душы не знікне без сляда,
Праявіцца ў нашых рук стварэннях.
І хай не ўсе ўбачаць – не бяда,
Зноў будзе асалода і збаўленне

Ад суму, ад бязмэтнасці жыцця
І ад руціны манатонных будняў.
Ты аддаеш, а шчасце набыцця
З табою будзе крочыць неадступна.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *