Туман ахутаў жнівеньскі мой сад…
***
Туман ахутаў жнівеньскі мой сад.
Якаясь птушка цокае – у голлі.
А лета ўжо не вернецца назад,
Хаця блукае шчэ па завуголлі.
Сыходзь, сыходзь! Адпела і ідзі,
Дай прыпуціць хоць тое, што паспела.
І праз туман на сад мой не глядзі,
Не сцеражы, што вішням адбалела.
Ідзі, ідзі, не блытайся ў траве
І не даві мне яблыкі на сцежцы.
Надзею май, сыходзіш не навек
І яблык дачакаешся – у дзежцы.
Сыходзь, прашу. Знямогся ад цябе,
Без рук астаўся – то палоў, то сеяў…
Няхай туман каліўе саграбе,
А я спалю, каб вецер дым развеяў…
27. 08. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Туман ахутаў жнівеньскі мой сад…'
Елена Лобкович
27.08.2026 - 08:41Усяму свой час, сапраўды так…
Так жыццёва, так шчыра пішаце,
Юрый… З цікаўнасцю чытаю Вашы
вершы, бо яны заўсёды…сустрэча з
рэчаіснасцю. Вялікі дзякуй.)
Юрий Боровицкий
27.08.2026 - 09:48Дзякуй, Алена!