Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Трэба сёння зразумець цябе

Your page rank:

Трэба сёння зразумець цябе,
Бо “ты лепшая мая знаходка…”?
Неабходна зберагчы ў сабе
Годнасць і майго жыцця паходку…

Вось такі галоўны парадокс:
Заставацца вернай ідэалам
Ці адправіць душу пад адкос…
І скітацца па чужых вакзалах?

Мне зрабіцца ціхай і ісці
Так, каб нам зайздросцілі другія?
Як дарога, што вядзе ў трысці,
Сталі мы з табой даўно чужыя…

Адчуваю сэрцам, што магу
Чалавекам быць і вольным, і шчаслівым!
І даверу душу я таму,
Хто не зробіць пачуццё маўклівым.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *