Трамвай жаданняў
***
Не трэба забывацца,
Што я яшчэ жывыя.
Яшчэ па троху каціць
Трамвай жыцця майго .
Але калісь сыйду я ,
За поручні трымая.
Хай едзе без мяне ён ,
Чакаюць мо яго.
Трамвай маіх жаданняў
Усё цяжэй стартуе,
У кожнага прыпынку
Павольней усё ідзе.
Не вельмі паспяшаясь
Хвіліны ён марнуе.
І ведаю, што хутка
Прыпыніць дый замрэ.
Куды ідзе вядома ,
Бягуць туды ўсе рэйкі.
Дарогі ўсе прыводзяць
НязлІчаных шляхоў.
Як раз да канчатковай
Хапае батарэйкі.
Усіх туды прывозіць
Дый нават без квіткоў.
Аднак яшчэ жывая,
Пра тое памятАем,
Яшчэ я троху еду,
Мяне яшчэ вязе.
Таму хутчэй кахання
Дый шчасця нажадаю,
Пакуль ў канец даеду
Згодна сваёй чарзе…
10.08.22
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2023, Стихи.Бай
Комментировать