Тонкасці паэзіі
Тонкасці паэзіі
Асіна трапеча лісцём.
Абвяла зялёная бульба.
За трыццаць жара за акном.
Ігрушка стаіць, нібы кульба,
З загнутым уверсе канцом.
За трыццаць спякота. Вару
Бацвінне з цыбуляй і кропам.
З катом ля пліты гавару.
Ваду п’ю з-пад крана з сіропам
(З вішнёвым звычайна люблю).
Ну, й спёка стаіць! Не хачу
Часнок свой палоць. Ну, і спёка!
Мой коцік заснуў. Я маўчу.
Да вечара ж надта далёка!
Кату хіба верш прысвячу?
Пайду пачытаю херню,
Што пішуць паэты Саюза.
Ні слоўца з іх не прымяню,
Бо вельмі ж распусная муза
Там блытае порна і ню.
Асіна трапеча лісцём,
Нібы матылёк над жыццём…
29. 06. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
3 рецензий к 'Тонкасці паэзіі'
Спадар Шаціла
29.06.2026 - 17:08Якая мілая бытавуха) Гутаркі з катом – рэч знаёмая.
Юрий Боровицкий
29.06.2026 - 17:37Дзякуй за каментар, пан Шаціла!
Юрий Боровицкий
29.06.2026 - 18:48Вы часам не Віктар Вікенцьевіч?