РАДЗІМА БЕЛАРУСЬ
Зялёныя лясы,
Блакітныя азёры,
І птушак галасы
Ў сонечнай прасторы…
Рамонкі на лугах,
Сінь васількоў ў жыці
І чабаровы пах
Ля чыстае крыніцы…
Шуміць сасновы гай
Над Нёманскай вадою…
Мой родны любы край,
Я назаўжды з табою!
Я – частка ад цябе,
Тваё дыханне чую,
І ў шчасці і ў журбе
З Радзімаю існую.
Душою трапяткой
Лаўлю надзеі, мэты,
Свае дзялю з табой
Няхітрыя сакрэты…
Я за цябе малюсь,
Твой кожны дзень вітаю.
Радзіма Беларусь –
Мая зямля святая!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Комментировать