Тапінамбур гарыць ярка-жоўтым агнём…
***
Тапінамбур гарыць ярка-жоўтым агнём.
Шкандыбае у грады суседка.
Абяцаюць спякоту апошнюю днём.
Гэты дзень ужо восені сведка.
Рве фасолю суседка, у кошык кладзе,
За сабою цягае услончык.
То прысядзе на ім на шырокай градзе,
То аддасць ураджаю паклончык.
Тапінамбур цвіце ярка-жоўтым агнём,
Нібы восень вітае букетам.
Абяцаюць спякоту апошнюю днём
І суседцы яшчэ – яе лета.
31. 08. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию