Танец ценяў
Позняй ноччу я аднойчы бачыў
Танец ценяў на палацавым муры:
Тоўсты цень туды-сюды маячыў,
Тонкі цень ламаўся, бы дурны.
Думкі дрэнныя мяне апанавалі:
Можа прывіды танцуюць уначы?
Цені апантана па муры скакалі.
Я, уражаны, за танцам іх сачыў.
Поўні свет, самотны посвіст ветру –
Жахаў з цемрай годны сімбіёз.
Стойкі пах чабору ў паветры…
Танец ценяў дзвюх старых бяроз.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай
Один комментарий:
Татьяна Богданович
06.08.2024 - 17:56Прыгожа, дзякуй!