Сёння мне сам Бог дапамагаў…
***
Сёння мне сам Бог дапамагаў,
Выбіралі разам з Ім цыбулю.
Дробны дожджык пырснуў, перастаў
І не замачыў маю кашулю.
Міша, мой сусед, гуркі палоў,
Бо яго кабета недзе ў мамы.
Лена гнала пяць разоў кароў,
І гуляла Валя за дварамі:
Ўсё сабачку тузала свайго…
А Наталля поркалася ў градах.
Во ўжо нарасце ў яе ўсяго!
І сама, і Рома будзе рады.
Больш нікога сёння не было,
Ды не вельмі я і прыглядаўся.
Хмары нацягнула на сяло,
І амаль у дзевяць дождж пачаўся.
Сёння мне Гасподзь дапамагаў:
Напісаў мне гэты просты вершык.
Я ж цыбульку ў вёдры выбіраў,
Бо куды ж… Паэзія і грэшнік?
27. 07. 2026 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Сёння мне сам Бог дапамагаў…'
Татьяна Короленко
28.07.2026 - 15:44Класна!
Юрий Боровицкий
28.07.2026 - 16:05Дзякуй.