Сёння люты вітаецца сонцам…
***
Сёння люты вітаецца сонцам.
Я малюся за лютаўскі дзень,
Цішыню адзіноты бясконцай
І за шчасця імклівага цень.
Я малюся за шчырае сэрца,
Што імкнецца мяне захінуць
Ад навалы, што зайздрасцю ўецца
І ўсцілае пракляццямі пуць.
І бяда не бывае бясконцай
І ад сонца хаваецца ў цень,
Калі люты вітаецца сонцам
У калісьці не сонечны дзень.
06. 02. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию