Сёмуха
Вясна, сонейка, вяселле!
І б’юцца яйкамі усюды,
Пяйсят дзянькоў і ў наваколле,
Пальюцца леташнія цуды.
І на палессе сонца ўзыйдзе
Адразу птушкі заспяваюць.
Гэта да нас сёмуха ідзе,
І дзеўкі ў поле песню пачынаюць.
Бягуць дзяўчынкі да бярозак,
У кожнай ручцы па стужынцы,
Яны махаюць імі восак,
І завязаць бягуць галінцы.
І завіваюць косы-вецці,
І прыгінаюць для калосся,
Каб урадзіла ўсё на свеце,
Каб жыта ў полі ўзнялося.
А потым разам карагодзяць,
Сплятаюць венкі з траў і кветак,
І кумаў пацалункамі знаходзяць,
На доўгія кумоўі леты.
Зялёным маем хата ўбрана,
Аір ляжыць на дыване,
Стаіць сярод бяроз Яна,
Чакае гульняў у тумане.
А дзе-нідзе «Куста» заводзяць —
Дзяўчына ў лісці, не пазнаці,
Каб шчасце была ў народзе,
Каб хату ў радасці вітаці.
Хто пашкадуе сіраціну,
Той будзе меці шчодры год,
Ў і кожны дзень, і ў кожную гадзіну,
Хай ураджай заходзіць у агарод.
А вось на захадзе, пры росце,
Гавораць з продкамі жывыя,
Ідуць на могілкі у госці
Стаяць як свечкі векавыя.
А вечарам — дзявочы жарт:
Да рэчкі бегчы, да вадзіцы,
Каб венак свой пусціць, як скарб,
Па ім пра лёс свой дагадзіцца.
Вянок паплыў — і ёй у шлюбе быць,
Шчаслівай, маладою заставацца.
Каля баброўцаў перастане плыць —
Тады да дому ёй вяртацца.
І так гамоняць ля вады,
І песні водзяцца да стомы,
Пакуль на небе малады
Не ўзыдзе месяц незнаёмы.
Гудуць дубы, шумяць яліны,
Што скончылася ўжо сяўба.
Прыйшлі зялёныя хвіліны —
Святая Тройца — люба!
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию