Сяджу, маўчу па-беларуску…
***
Сяджу, маўчу па-беларуску.
Маўчанне – мой каштоўны груз.
Пачуццяў, думак перагрузку
Сягоння робіць беларус.
Прымаю ўсё па-беларуску:
І дождж, і слоту, і мароз,
І ціск высокі – на закуску,
І пачак мінскіх папярос.
І прызнаю па-беларуску
Свае памылкі і грахі,
Праводжу вершаў ператруску,
А дожджык капае з страхі.
Пагаварыць па-беларуску
Не маю з кім, хіба з душой.
Круг беларусаў сёння вузкі,
Шапчуся ціхенька з імжой.
Жыву, пішу па-беларуску,
Капаю бульбу і саджу,
І не даю сабе я спуску,
Калі без працы я сяджу.
06. 04. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию