Сябры пазнаюцца ў бядзе…
***
Сябры пазнаюцца ў бядзе,
Зайздроснікі ў ёй жа таксама,
Як дрэнны паэт – па вадзе
У вершы пра золата храма.
Сябры пазнаюцца ў бядзе,
У шчасці – сябрамі здаюцца.
А ў горы няма іх нідзе,
Бо з гора чужога смяюцца.
Сябры пазнаюцца ў бядзе,
А хтосьці ў ёй раптам знікае.
Цячэ з імі па барадзе,
Ды ў рот з імі не пападае.
Сябры пазнаюцца ў бядзе,
І ў ёй жа – сяброў набываюць.
Бяда, як сябры, прападзе,
Ды болей такіх не шукаюць.
27. 04. 2024 г.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию