Сяброўке

Я для цябе абагрэю зіму,
Зраблю час летам.
Я ведаю, што ты слабая да інжыру
І да пляжных кактэйляў.

Я для цябе адчаканю пярсцёнак,
Пашыю сукенку ў прынце полька-дот,
Знайду самы вялізны маёнтак:
Бо ты маё шчасце, мой антыдот.

Спадзяюся, ты кахаеш мяне,
Як я вясёлку і пароду вельш-коргі.
Я панясу як сцяг цябе,
Калі Багі да цябе стануць строгі.

Каханне — гэта хімія,
Наша сяброўства — гармонія,
Шчасце цвіце, як лілея,
А жыццё — лабараторыя.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай