Сябрам

Расходзяцца і сходзяцца шляхі
На скрыжаваннях зменлівага лёсу.
З’яўляюцца аднойчы, як з нябёсаў,
Сябры, з якімі жыў у час другі.

Я бачу зноў таварышаў сваіх
Юнацкасці, пакінутай далёка.
Было там неба чыстым і высокім
І шчасця нам хапала на усіх.

Убачу вас і ўсцешыцца душа,
Сагрэецца ад дабрыні й спагады,
Ад весялосці й добрае парады…
І вось наноў у дарогу паспяшаць.

І зноўку лёс падхопіць на крыло,
І разляцімся…Назаўжды? Надоўга?
Мае сябры, жывіце вельмі доўга,
Каб нас жыццё яшчэ не раз звяло.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай