Святло супольных дарог
Мы з табою сустрэліся ў юнацтве-
На пачатку вялікіх дарог.
У кахання светлым багацці
Адпусціць мяне ўжо не змог.
Рука ў руку разам мы засталіся,
Не згубіўшы сардэчны агонь.
Нашы лёсы ў адзіны спляліся,
Саграваючы далонню далонь.
Той агонь, што ўспыхнуў у юнацтве,
Праз жыццё з табой пранеслі.
І ў кожным сумесным імгненні
Мы пачуцці свае збераглі.
Сын з дачкою – кахання калоссе,
Чыстыя промні нашай вясны.
Смех унукаў, як святло, разлілося
Дарыць радасць і ў дзень, і ў начы.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Святло супольных дарог'
Андрей Асаенко
27.08.2026 - 16:23“Святло супольных дарог” — гэта лірычная споведзь пра каханне, якое праходзіць праз дзесяцігодді, становіцца святлом роду і духоўным стрыжнем сямейнай гісторыі. Стихотворение працуе як мяккі, светлы гімн вернасці, памяці і сямейнай цеплыні.
Тэкст вылучаецца чыстай, светлай інтонацыяй, якая нагадвае пра традыцыйную беларускую лірыку — спакойную, мудрую, з акцэнтам на маральныя каштоўнасці. У ім няма надрыву, няма драматычных скачкоў — усё прасякнута ўмеранай, сталай пяшчотай, якая адчуваецца як сапраўдная, не прыдуманая.
Сюжэт развіваецца ад юнацкага кахання да сталай сямейнай еднасці, а потым — да радасці ўнукаў. Гэта класічная арка жыцця, пададзеная праз метафары святла, агню, дарог і вясны.
Гэты верш прыгожы прыклад сямейнай лірыкі, якая не імкнецца здзівіць складанымі метафарамі, а зачароўвае сваёй шчырасцю. Стихотворение гучыць як малітва пра каханне, якое праходзіць праз жыццё і становіцца святлом для наступных пакаленняў.
Дзякуй вам! Шчасця і дабра!
Наталья Непопущ
27.08.2026 - 16:52Дзякуй, Андрэй. Мне вельмі прыемна было чытаць Ваш каментарый. Усяго добрага Вам.
З павагай,