Святая матчына зямля (в Снегiры Дубровенскага р-на)
Оцените стихотворение:
Оцените стихотворение:
Цябе даўно няма ўжо на карце,
І гоману вяскоўцаў навокал не чуваць,
А толькі беластвольныя бярозы
Нiбыта cведкамі на дворышчах стаяць.
Пазарасталі ўсе дарогі і сцяжынкі,
І вуліцы нябачна, дамоў нiводных не відаць…
Але ж так хочацца , мне зноўкi да цябе даехаць,
Як быццам бы ў госцi да дзяцінства завітаць.
Убачыць бацьку, маці маладымі,
З сяброўкамі сваiмi пагуляць,
І нізка галаву схіліўшы,
Падзякi словы шчырыя сказаць:
“Што нарадзілася я тут калісьці
І крокі свае першыя зрабіла я,
За ўсё, за ўсё табе ўдзячна,
СВЯТАЯ МАТЧЫНА ЗЯМЛЯ! ”
14.06.2018 Людміла Крыжэвіч
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2022, Стихи.Бай
Один комментарий:
Татьяна
14.01.2022 - 16:58Очень красиво и проникновенно.