Свята Купальскае
Самае загадкавае свята
Ў ноч Купальскую раз у год бывае што.
Кажуць, папараць цвіце заўзята,
Знойдзе хто, шчаслівы будзе ўжо!
Вогнішчы, вянкі, ігрышчы – ўзважце –
Ўсё пабачыць можна і прыняць удзел.
Пэўна, тут знаходзіць нехта шчасце.
Песні, карагоды і забавы – вось задзел!
І вянкі дзяўчаты ў рэчку пакідаюць,
Ды не як калісьці ў славен.
І праз вогнішча ўсе скачуць і… чакаюць
Ачышчэння, новых добрых змен.
Доўга, аж да раніцы, світання,
Будуць чутны галасы людзей.
Можа, спраўдзяцца ўсе іхнія жаданні…
Кветка-папараць як сімвал усіх надзей!.. 06.07.2026 г
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию