Светлыя імгненні
Чарнее неба. У фаворы
Халодны вечар і ўжо
Гром пракаціўся па прасторы:
Прырода цешыцца дажджом.
Царквы святочнае ўбранне:
Мігценне свечак, абразы.
Святыя, светлыя імгненні
Для кожнай стомленай душы.
Царкоўны купал у пазалоце
Здалёку бачны ўначы.
Шапчу я словы ў самоце:
Бог, яйкі, свята, кулічы…
Павее вецер неўзабаве,
Надзею ўселіць у душу.
Я спатыкнуся на паўслове,
Дыхну і свечку загашу.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию