Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Сумны дзень

Your page rank:

Дрэннае надвор’е,
Дождж ідзе ўвесь дзень.
Вяласць і сумота,
Сонейка, ты дзе?

Эх, хутчэй бы лета!
Мы б тады з сястрой
Пашукалі б кветак,
Пчол прачнуўся б рой.

Мы б пакаштавалі
Свежага мядку,
Майкі б апраналі,
Бегалі ў лапту.

Чаму толькі лета
Чвэрць займае году?
Хай бы палавіну,
Усе б далі тут згоду.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *