Сухія парэчкі сусед выразае…

***
Сухія парэчкі сусед выразае.
То хмаркі плывуць, то праблісне над гаем
Ружовае сонца. Працуе сусед.
Асенняга сонца апошні сюжэт.

Сусед выразае старыя парэчкі.
Бяроз дагараюць зіхоткія свечкі.
Ружовае сонца праблісне над гаем,
Ля плоту вяргіня мая дагарае…

19. 10. 2023 г.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай