Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Стрыптыз

Your page rank:

Прыйшло натхненне да паэта –
Душэўны паказаць стрыптыз…
Дастаў із шафы ўсе «скілеты»,
Хацеў зрабіць для ўсіх сюрпрыз!

Невы́разнымі вершамі ў Нэ́це
Прадста́віў ду́шу ён народу,
Пісаў, як мог, пра ўсё на свеце –
І пра каханне, і прыроду.

Стаяў з расхіснутай душою
Ён на вятра́х, у зной і ў сцю́жы…
Чакаў авацый, як герою,
А апынуўся ў бруднай лужы.
________________________
27.10.24г Валянціна Гераськова.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *