СТРАТА

СТРАТА
Я ранкам устау ды нешта я казаць хацеу,
Але замёр, бо страцiу слова.
Я спрабавау яго успамiнаць, але дарма:
Я страцiу слова.
Яно было такое трапяткое,
Яно мяне пяшчотай напауняла –
I вось цяпер яго няма:
Я страцiу слова.
Яшчэ учора салодкаю цукеркай, кавалачкам iльда
Язык яго у роце перакочвау,
Нiбыта тварык мiлай вочы
Здалёку кратаюць тайком…
Але цяпер яго няма,
Быццам партрэта пачуцця,
Якi намалявау я самастойна:
Я страцiу слова.
Яго у гаслоунiках, у кнiгах я шукау – дарэмна усё,
Адзiн яго я ведау,
Бо я адкрыу яго, нiкога больш няма,
Хто б змог дапамагчы у бядзе мне:
Я страцiу слова.
Яго я нават не занатавау –
Яно здавалася i простым, i выразным,
I вечным, нiбы зорны усход.
Але здарылася… I незваротнай страты
Мяне пранiжа боль:
Я страцiу слова.
Мо некаму казау яго дарма,
Мо недзе у гамонках загубiу –
Не ведаю. Яго няма…
I не вярнуць таго мне пачуцця,
Той музыкi, што учора грала
У кожным тым радку, якi
Уюном цягнууся за тым першым,
Што слова тое акружау.
Таму i рыфмы тут няма
I рытму нават,
Бо тая музыка не йграе –
Пакiнула мяне яна:
Я страцiу слова…


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай