Здеклівыя ўсмешкі

Снегавік пазірае з усмешкай
Нехта моркву яму і дзьве бульбы
Прыляпіў не на твары канешне
Няма розуму ды і адкуль бы

Сустракае з усмешкай прыгожай
У аптэцы правізар жанчына
Ну чаго ты прыпёрся Сярожа
Ты калі ўжо дап’ешся скаціна

Здеклівыя ўсмешкі
Безліч захапілі твараў
Абраўшы нават жыць у дзежцы
Ці знойдзеш аб чым ты марыў

Усміхаецца нават у краме
Прадавец на пытанне пра піва
Наябайлаўка у́жо не на грамы
Паўтара як за два вось дык дзіва

Гэтых здзеклівых усмешак навокал
Сустракаецца безліч штодзённа
Ды яшчэ яны вылязуць бокам
Паспрабуеце хрэн ці салёны

Здеклівыя ўсмешкі
Безліч захапілі твараў
Абраўшы нават жыць у дзежцы
Ці знойдзеш аб чым ты марыў


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай